Logo Polskiego Radia
Print

Першую прэмію імя Віктара Сырыцы атрымала Галіна Ярашэвіч з Баранавічаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 05.03.2017 12:19
Галіна Ярашэвіч была адзначана за арганізацыю музычнага фэста ў гонар Яна Чачота ў Баранавічах.
Фота сайта www.рух.by

Сёньня старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч уручыў першую прэмію імя Віктара Сырыцы кампазытару, мастачцы, грамадзкай актывістцы з Баранавічаў Галіне Ярашэвіч.

Галіна Ярашэвіч была адзначана за арганізацыю музычнага фэста ў гонар Яна Чачота ў Баранавічах.

Прэмію Віктара Сырыцы, Рух «За Свабоду» ўручае ў гэтым годзе ўпершыню.

Прэмія была заснаваная Радай Руху «За Свабоду» ў сьнежні 2016 года ў памяць пра выбітнага дзеяча нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Віктара Сырыцу. У шорт-ліст прэміі патрапілі сем кандыдатаў з усёй Беларусі. Ляўрэата абрала Рада Руху «За Свабоду».

Галіна Ярашэвіч – самадзейны кампазытар, мастак, грамадзкая актывістка. Выдала некалькі музычных дыскаў. У 2010 годзе пры падтрымцы Руху «За Свабоду» ў сьвет выйшаў яе дыск «Цябе сьпяваю», прысьвечаны 100-годзьдзю з дня народзінаў паэткі Ларысы Геніюш.

pyx.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт