Logo Polskiego Radia
Print

У Берасьці судзяць анархістаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.03.2017 15:05
Іх затрымалі напярэдадні маршу супраць Дэкрэта “Аб дармаедах”.
Foto: IAR

Сёньня ў Берасьці пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых 5 сакавіка прадстаўнікоў анархісцкага руху, якія бралі актыўны ўдзел у Маршы недармаедаў.

Затрыманьні актывістаў правяла ўчора берасьцейская міліцыя. Паводле інфармацыі, праваабаронцаў, пасьля акцыі міліцыянты ўчынілі сапраўднае паляваньне па ўсім горадзе на прадстаўнікоў анархісцкага руху.

Прычынай называюць актыўнасьць анархістаў на маршы, яны былі самымі арганізаванымі на акцыі пратэсту і здолелі павесьці за сабой астатніх удзельнікаў мітынгу.

Суд вынес рашэньне прызнаць актывістаў вінаватымі ды пакараў штрафам у 25 базавых велічынь за ўдзел у акцыях пратэсту.

Паводле ПЦ “Вясна”/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт