Logo Polskiego Radia
Print

„Белавія” адновіць выкананьне рэйсаў па маршруце Менск-Ерэван

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.03.2017 17:11
Палёты будуць ажыцьцяўляцца два разы на тыдзень з вылетам зь Менска ў сераду й нядзелю.
«Боінг» авіякампаніі «Белавія» ў палёце«Боінг» авіякампаніі «Белавія» ў палёцеwww.belavia.by

Авіякампанія „Белавія” 24 траўня адновіць выкананьне рэйсаў па маршруце Менск - Ерэван - Менск, паведаміла прэс-служба авіяперавозчыка.

„Ерэван - сталіца й самы буйны горад Армэніі, адзін з самых старажытных гарадоў сьвету, важны транспартны вузел, культурны й навуковы цэнтар краіны(…) Таксама для турыстаў з Армэніі гэта выдатная магчымасьць дабрацца да Менска прамым рэйсам і азнаёміцца з выдатнымі мясьцінамі нашай краіны”, — пракамэнтаваў генэральны дырэктар ААТ Авіякампанія „Белавія”.

Палёты будуць ажыцьцяўляцца два разы на тыдзень з вылетам зь Менска ў 22.40 у сераду й нядзелю й прыбыцьцём у міжнародны аэрапорт „Звартноц” на наступны дзень у 02.45 (час мясцовы).

Зваротны рэйс з Ерэвана плянуецца ажыцьцяўляць з вылетам у 03:35 па панядзелках і чацьвяргах з прылётам у Нацыянальны аэрапорт Менск у 05:45. Час у палёце складзе 3 гадзіны 10 хвілін. Палёты ў Ерэван плянуецца выконваць на паветраных суднах Embraer 175 умяшчальнасьцю 76 крэслаў.

Кошт квіткоў па напрамку зь Менска ў Ерэван складзе ад 114 эўра, з Ерэвана ў Менск — ад 152 эўра, уключаючы таксы й зборы. Кошт пералёту туды-назад — ад 226 эўра, уключаючы таксы й зборы. Білеты ўжо даступныя ў продажы.

belapan.com/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт