Logo Polskiego Radia
Print

„Кніга году”: пачалося галасаваньне чытачоў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.03.2017 15:39
Кожны чытач можа стаць удзельнікам народнага журы й прасунуць у топ рэйтынгу свайго любімага аўтара.
pixabay.com/Public Domain CC0

Зьявілася старонка народнага галасаваньня, дзе кожны можа прагаласаваць за творы, намінаваныя на прэмію „Кніга году”.

На прэмію ПЭН-цэнтра „Кніга году” літаратары вылучылі 48 кніг, сярод іх было абрана 15, якія згадваліся найчасьцей. Кнігі на прэмію намінавалі толькі пісьменьнікі, зь іх складу й было ўтворана журы. У той жа час на старонцы kniha.of.by кожны чытач можа стаць удзельнікам народнага журы й прасунуць у топ рэйтынгу свайго любімага аўтара.

Галасаваньне чытачоў створана ў дадатак да афіцыйнага й рэйтынг мае сымбалічнае значэньне, але да яго можа спрычыніцца кожны неабыякавы.

На сайце раз у суткі можна прагаласаваць за любыя тры кнігі з пятнаццаці. Вынікі галасаваньня журы ПЭН-цэнтра будуць вядомы ўжо 10 сакавіка. Свабоднае галасаваньне на старонцы kniha.of.by працягнецца да 16:00 10 сакавіка. Пераможца народнага галасаваньня атрымае прыз чытацкіх сымпатыяў, які будзе агучаны ПЭН-цэнтрам.

nn.by/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт