Logo Polskiego Radia
Print

Віцэ-кіраўнікі МЗС краін УП і Вышаградзкай групы сустрэнуцца ў Менску

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.03.2017 16:56
На сустрэчы плянуецца разгледзець пытаньні ўзаемадзеяньня краін Усходняга партнэрства й Вышаградзкай групы.
МенскМенскwikimedia commons/A.Savin/CC BY-SA 3.0

Рабочая сустрэча намесьнікаў міністраў замежных спраў краін-удзельніц Усходняга партнэрства й Вышаградзкай групы (Польшча, Вугоршчына, Славакія, Чэхія) адбудзецца 15 сакавіка ў Менску, паведаміў прэс-сакратар МЗС Дзьмітрый Мірончык на брыфінгу 9 сакавіка.

Паводле яго слоў, на сустрэчы плянуецца разгледзець пытаньні ўзаемадзеяньня краін Усходняга партнэрства й Вышаградзкай групы ў сфэрах узаемных інтарэсаў, а таксама абмеркаваць пэрспэктывы разьвіцьця ініцыятывы ЭЗ «Усходняе партнэрства».

«Як вы ведаеце, рамкі ўзаемадзеяньня са сваімі суседзямі Эўразьвяз у агульным пляне вызначыў у дакумэнце «Перагляд эўрапейскай палітыкі суседзтва» ад 18 лістапада 2015 года, - сказаў Мірончык. - У ім дакладна прапісана, што краіны-партнэры маюць розныя імкненьні пры выбудоўваньні сваіх сувязяў з Эўразьвязам. Падкрэсьліваецца, што эўрапейская палітыка суседзтва павінна адлюстроўваць ня толькі інтарэсы ЭЗ, але й інтарэсы краін-партнэраў».

Прэс-сакратар падкрэсьліў, што фактычна ў дакумэнце ЭЗ «знайшлі сваё адлюстраваньне акцэнты, якія Беларусь пасьлядоўна адстойвала й працягвае адстойваць на перамовах з Брусэлем у апошнія гады». «Гэта значыць, створаная аснова й магчымасьць для вызначэньня такога фармату супрацоўніцтва, які дазваляе, па-першае, праз раўнапраўны дыялёг вызначыць яго канчатковыя мэты й, па-другое, улічваць абавязацельствы ў іншых інтэграцыйных аб'яднаньнях», - сказаў ён.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт