Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ спадзяецца, што ў Беларусі ня будзе ніякіх гвалтоўных дзеяньняў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 14.03.2017 15:49
Пра гэта заявіла кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ Андрэа Віктарын ў Беларусі.
Foto: www.commons.wikimedia.org/ZankaM/ CC BY-SA 3.0

Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі працягне сачыць за разьвіцьцём сытуацыі ў краіне. Пра гэта заявіла кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ Андрэа Віктарын у адказ на просьбу БелаПАН пракамэнтаваць масавыя затрыманьні грамадзян і журналістаў у Беларусі апошнімі днямі.

"Мы будзем абмяркоўваць, будзем сачыць за разьвіцьцём сытуацыі. Мы вельмі спадзяемся на тое, што ўсе бакі — я падкрэсьліваю, ўсе бакі — будуць устрымлівацца ад якіх-небудзь гвалтоўных дзеяньняў", — сказала Віктарын.

“Мы спадзяемся, што ўсе затрыманыя будуць вызваленыя", — сказала дыплямат.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, у сакавіку за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў Беларусі было затрымана каля 100 чалавек.

Андрэа Віктарын дадала, што ЭЗ супрацоўнічае зь Беларусьсю ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сфэрах, і пры гэтым — прытрымліваецца пэўных каштоўнасьцяў.

Напярэдадні прэс-сакратар Еўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў заявіла, што "затрыманьні і прысуды мірным дэманстрантам, у тым ліку лідарам апазіцыйных рухаў, знаходзяцца ў супярэчнасьці з абвешчанай Беларусьсю палітыкай дэмакратызацыі".

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт