Logo Polskiego Radia
Print

Увядзеньне падатку на дармаедзтва адпавядае Канстытуцыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.03.2017 13:20
Канстытуцыйны суд ня выявіў прабелаў, калізій і прававой недакладнасьці ў Дэкрэце нумар 3.
pixabay.com/Public Domain CC0

Канстытуцыйны суд краіны адрэагаваў на звароты грамадзян аб праверцы канстытуцыйнасьці Дэкрэта № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства». У адказе суда гаворыцца, што ўвядзеньне збору на фінансаваньне дзяржвыдаткаў адпавядае Канстытуцыі.

У Судзе праводзяць абавязковы папярэдні кантроль канстытуцыйнасьці законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і адобраных Саветам Рэспублікі, да падпісаньня гэтых законаў прэзыдэнтам.

Ацэньваючы канстытуцыйнасьць Дэкрэта № 3, «Канстытуцыйны суд прыйшоў да высновы, што такое прававое рэгуляваньне грунтуецца на палажэньнях артыкулаў 56 і 133 Канстытуцыі і накіравана на выкананьне абавязку плаціць законна ўстаноўленыя падаткi, пошлiны i iншыя плацяжы. Выплата падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў зьяўляецца безумоўным патрабаваньнем дзяржавы, што вынікаюць з канстытуцыйнага абавязку кожнага прымаць удзел у фінансаваньні дзяржаўных расходаў (артыкул 56 Канстытуцыі)», – сказана ў адказе, разьмешчаным на сайце суду.

Суд таксама ня выявіў прабелаў, калізій і прававой недакладнасьці, якія маюць канстытуцыйна-прававое значэньне і якія зьяўляюцца падставай для ўзбуджэньня вядзеньня па справе аб іх выключэньні.

Таксама там адзначылі, што Канстытуцыйны суд можа распачаць вытворчасьць па справе аб праверцы канстытуцыйнасьці Дэкрэта № 3 толькі ў выпадку ўнясеньня адпаведнай прапановы ўпаўнаважаным органам – Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Вярхоўным судом, Саўмінам.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт