Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь і Турцыя зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў ваеннай сфэры

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.03.2017 15:43
Бакі абмяняліся думкамі па пытаньнях міжнароднай і рэгіянальнай бясьпекі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларусь і Турцыя зацікаўлены ў паглыбленьні супрацоўніцтва ў ваеннай сфэры. Такая інфармацыя разьмешчана на сайце Міністэрства абароны Беларусі.

Сустрэча начальніка Дэпартамэнта міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, памочніка міністра абароны Беларусі па пытаньнях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Алега Воінава з надзвычайным і паўнамоцным паслом Турцыі ў Беларусі адбылася 15 сакавіка.

„Бакі абмяняліся думкамі па пытаньнях міжнароднай і рэгіянальнай бясьпекі, абмеркавалі стан і пэрспэктывы беларуска-турэцкага ваеннага супрацоўніцтва, а таксама пацьвердзілі зацікаўленасць абедзьвюх дзяржаў у разьвіцці й паглыбленьні двухбаковага ўзаемадзеяньня ў ваеннай сфэры”, - паведамілі ў Мінабароны Беларусі.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт