Logo Polskiego Radia
Print

Менгарвыканкам зноў адмяніў сустрэчу па Дні Волі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 22.03.2017 16:03
Шэсьце ў суботу 25-га сакавіка дагэтуль не атрымала дазволу з боку ўладаў.
Фота: charter97.org

Менгарвыканкам 22 сакавіка ўжо ў другі раз адмяніў заплянаваную ім жа сустрэчу з заяўнікамі акцыі Дня Волі. Пра гэта паведаміў адказны сакратар Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.

Арганізатараў шэсьця запрашаюць у Менгарвыканкам 24 сакавіка на 17:00, – распавёў актывіст. На пытаньне, дзе адказ па заяўцы і навошта сустракацца 24-га, чыноўнікі адказваць не захацелі. Яны заявілі, што іх прасілі перадаць толькі гэта «у сувязі з сытуацыяй, якая зьмянілася».

Збор удзельнікаў акцыі 25 сакавіка заплянаваны ў Менску а 14:00 ля Акадэміі навук.

Паводле БХД

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт