Logo Polskiego Radia
Print

У Менску адбудзецца вэрнісаж выставы «Польскі пэйзаж»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.03.2017 16:39
Выстава ўпісваецца ў сьвяткаваньне 25-годзьдзя ўстанаўленьня дыпляматычных стасункаў паміж Польшчай і Беларусьсю.
фота: Польская амбасада ў Менску

23 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музэі ў Менску адбудзецца вэрнісаж выставы «Польскі пэйзаж» Францішка Рышарда Мазурка. Выстава ўпісваецца ў сьвяткаваньне 25-годзьдзя ўстанаўленьня дыпляматычных стасункаў паміж Польшчай і Беларусьсю.

Францішак Рышард Мазурэк (нар. 1951) – мастак-пэйзажыст, чалец Саюза польскіх мастакоў. На выставе будзе прадстаўлена каля 40 жывапісных твораў 2004-2016 гг., якія паказваюць прыгажосьць і зьменлівасьць прыроды Любліншчыны. У сваіх працах Францішак Мазурэк імкнецца перадаць паэтычнасьць і настальгію, характэрную для яго роднага краю ў розныя часы года.

З 1987 г. творчасьць Францішка Мазурэка была прадстаўлена на больш за 50 пэрсанальных выставах у краінах Усходняй і Заходняй Эўропы, Канадзе, ААЭ і Віетнаме. Таксама яго працы прымалі ўдзел у групавых выставах у Польшчы, Італіі, Балгарыі, Чэхіі, Нямеччыне, Расеі, Румыніі і Вугоршчыне. Карціны аўтарства Ф.Р. Мазурэка знаходзяцца ў музэях і прыватных калекцыях Эўропы, ЗША, Канады і ААЭ. Мастак узнагароджаны срэбным крыжам Заслугі, срэбным мэдалём «За заслугі ў пажарнай справе», мэдалём «За заслугі перад польскай культурай» ды многімі іншымі. У Беларусі працы мастка выстаўляюцца ўпершыню.

Выстава будзе доўжыцца да 23 красавіка 2017 г.

artmuseum.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт