Logo Polskiego Radia
Print

КДБ пачаў справу на беларуса, які ваяваў за ДНР-ЛНР

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.03.2017 15:12
Наёмнікам лічыцца грамадзянін РБ, які прымае ўдзел у ваенных дзеяньнях у чужой дзяржаве, нават калі ён адправіўся туды добраахвотнікам.
Галоўны будынак КДБ у Менску па праспэкце Незалежнасьці Галоўны будынак КДБ у Менску па праспэкце Незалежнасьці commons.wikimedia.org/Gruszecki/CC BY-SA 3.0

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі пачаў крымінальную справу на беларуса, які ваяваў ва Ўкраіне на баку самаабвешчаных ДНР і ЛНР. Асновай для крымінальнай справы сталі матэрыялы Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (ГУБАЗіК). Пра гэта ў інтэрвію газэце «СБ Беларусь сегодня» паведаміў начальнік ГУБАЗіК палкоўнік Мікалай Карпянкоў.

Паводле яго словаў, ГУБАЗіК дзейнічае сумесна з КДБ у дачыненьні да грамадзянаў Беларусі, якія ваююць ва Ўкраіне. «Распачатыя некалькі крымінальных спраў. Пакуль самая значная й рэзанансная – у дачыненьні да віцябляніна Ганчарова, які ваяваў у »Азове«. Таксама па нашых матэрыялах КДБ распачаў крымінальную справу ў дачыненьні да беларускага грамадзяніна, які прымаў удзел у баявых дзеяньнях на баку ДНР-ЛНР».

Згодна зь цяперашнім беларускім заканадаўствам наёмнікам лічыцца беларускі грамадзянін, які прымае ўдзел у ваенных дзеяньнях у чужой дзяржаве, нават калі ён адправіўся туды добраахвотнікам.

паводле эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт