Logo Polskiego Radia
Print

31 сакавіка адбудзецца музычны праект "Народны рэквіем"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.03.2017 12:14
  • праект Народны рэквіем.mp3
Народныя жалобныя песьні з Мазовіі і Пэлплінскага сьпеўніка 1871 году прагучаць у інтэрпрэтацыі выдатных польскіх музыкаў.

31 сакавіка ў Малой зале імя Рыгоры Шырмы Беларускай дзяржаўнай філярмоніі адбудзецца музычны праект «Н а р о д н ы р э к в і е м» у выкананьні знакамітых польскіх музыкаў. Народныя жалобныя песьні з Мазовіі і Пэлплінскага сьпеўніка 1871 году прагучаць ва ўнікальнай інтэрпрэтацыі выдатных музыкаў з Польшчы – сьпевака, мультыінструмэнталіста, папулярызатара польскіх народных песень Адама Струга і знакамітага гурта «Kwadrofonik».
Канцэрт арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча і Польскага Інстытута ў Менску.
«Народны рэквіем» зьяўляецца вынікам супрацоўніцтва Адама Струга і «Kwadrofonikа». Альбом пад назвай «Народны рэквіем» быў абвешчаны Фальклёрным альбомам і фальклёрнай фанаграмай 2015 года ў Польшчы.
«Рэквіем» – гэта містэрыя мінаньня колераў, гукаў, галасоў, жыцьця чалавека. Спакойнае разьвітаньне са сьветам пераплятаецца са скаргай і пратэстам, а тэксты песень, якія ў асноўным паходзяць з Пэлплінскага сьпеўніка, прасякнуты пахавальнымі мэлёдыямі, якія адстукваюць чарговыя гадзіны.

/

31 сакавіка ў Малой зале імя Рыгоры Шырмы Беларускай дзяржаўнай філярмоніі адбудзецца музычны праект «Н а р о д н ы р э к в і е м» у выкананьні знакамітых польскіх музыкаў. Народныя жалобныя песьні з Мазовіі і Пэлплінскага сьпеўніка 1871 году прагучаць ва ўнікальнай інтэрпрэтацыі выдатных музыкаў з Польшчы – сьпевака, мультыінструмэнталіста, папулярызатара польскіх народных песень Адама Струга і знакамітага гурта «Kwadrofonik».Канцэрт арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча і Польскага Інстытута ў Менску.

«Народны рэквіем» зьяўляецца вынікам супрацоўніцтва Адама Струга і «Kwadrofonikа». Альбом пад назвай «Народны рэквіем» быў абвешчаны Фальклёрным альбомам і фальклёрнай фанаграмай 2015 года ў Польшчы.

«Рэквіем» – гэта містэрыя мінаньня колераў, гукаў, галасоў, жыцьця чалавека. Спакойнае разьвітаньне са сьветам пераплятаецца са скаргай і пратэстам, а тэксты песень, якія ў асноўным паходзяць з Пэлплінскага сьпеўніка, прасякнуты пахавальнымі мэлёдыямі, якія адстукваюць чарговыя гадзіны.

Польскі інстытут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт