Logo Polskiego Radia
Print

Польска-беларускі цэнтар IPO адкрыўся ў Менску

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.03.2017 12:36
Цэнтар будзе рыхтаваць спэцыялістаў, якія будуць дапамагаць выхаду беларускіх прадпрыемстваў на міжнародныя рынкі капіталу.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польска-беларускі цэнтар IPO адкрыўся ў Менску
У Менску пры Інстытуце бізнэсу і мэнэджмэнту тэхналёгій Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта адкрыўся польска-беларускі цэнтар IPO.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на амбасаду Польшчы ў Беларусі, цэнтар адкрыты дзякуючы намаганьням Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Інстытута бізнэсу і мэнэджмэнту тэхналёгій БДУ. Задача цэнтра – падрыхтоўка спэцыялістаў, якія будуць дапамагаць выхаду беларускіх прадпрыемстваў на міжнародныя рынкі капіталу.
Першая праграма павышэньня кваліфікацыі спэцыялістаў па IPO (эмісія каштоўных папер) з удзелам Варшаўскай фондавай біржы стартавала на базе створанага цэнтра 28 сакавіка.
«Беларускі фондавы рынак робіць першыя крокі, але мы спадзяемся на яго разьвіцьцё. Многія сьцьвярджаюць, што выхад на біржу – гэта найбольш празрысты і цывілізаваны спосаб прыцягненьня капіталу на разьвіцьцё бізнэсу», – адзначыў дырэктар Інстытута бізнэсу і мэнэджмэнту тэхналёгій БДУ Ўладзімір Апанасовіч 28 сакавіка на цырымоніі адкрыцьця цэнтра.
Старшыня Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палаты Казімеж Здуноўскі ў сваю чаргу адзначыў, што мэмарандум па гэтым пытаньні быў падпісаны падчас леташняга візыту ў Менск намесьніка прэмʼер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага.
«Мы гатовыя дапамагчы беларускім партнэрам у прыцягненьні сродкаў на разьвіцьцё бізнэсу і ва ўкараненьні самых высокіх стандартаў супрацоўніцтва з інвэстарамі. Менавіта на гэта будзе накіравана праца цэнтра», – падкрэсьліла на адкрыцьці дырэктар Варшаўскай фондавай біржы Ізабэла Альшэўская.
Мяркуецца, што ў ходзе работы цэнтра адбудзецца цыкл лекцый і заняткаў, прысьвечаных правілам падрыхтоўкі да эмісіі каштоўных папер, а таксама функцыянаваньню фондавага рынку для беларускіх экспэртаў. Заняткі правядуць спэцыялісты Варшаўскай фондавай біржы.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт