Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь дэпартуе двух затрыманых на акцыях пратэсту ўкраінцаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.03.2017 14:16
Трэці затрыманы застанецца ў Беларусі адбываць 15-дзённы арышт.
PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Беларусь дэпартуе двух затрыманых на акцыях пратэсту ўкраінцаў
Беларусь дэпартуе двух грамадзян Украіны, раней затрыманых на сакавіцкіх акцыях пратэсту. Трэці затрыманы застанецца ў Беларусі адбываць 15-дзённы арышт.
Па інфармацыі «Беларускай праўды», пра гэта паведаміў прадстаўнік Дэпартамэнта консульскай службы Міністэрства замежных спраў Украіны Васіль Кірыліч, перадае BBC Украіна.
Па словах Кірыліча, усяго ў Менску на акцыях пратэсту затрымалі трох украінцаў, аднаго з якіх арыштавалі на 15 сутак. Двух іншых грамадзян Украіны суд вырашыў дэпартаваць, на дадзены момант затрыманыя знаходзяцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Менску.
Нагадаем, раней паведамлялася, што ў Беларусь не пусьцілі аўтобус з украінцамі. Інцыдэнт адбыўся ў пункце пропуску «Новая Гута», дзе быў затрыманы аўтобус маркі «Ванхол», у якім знаходзіліся 57 грамадзян Украіны, чацьвёра грамадзян ЗША і адзін – Індыі, які рухаўся з Кіева ў Менск. Беларускія памежнікі ў некалькіх пасажыраў правялі спэцыяльную праверку дакумэнтаў.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт