Logo Polskiego Radia
Print

Экспэрты ААН асуджаюць узнаўленьне масавага гвалту

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.03.2017 16:02
пэцыяльны дакладчык па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі патрабуе вызваліць усіх зьняволеных.
Фота: Вясна

Экспэрты ААН асуджаюць узнаўленьне масавага гвалту супраць мірных дэманстрантаў і патрабуюць вызваліць усіх затрыманых.
Спэцыяльны дакладчык па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці выказаў трывогу ў сувязі з адкрытым узнаўленьнем беларускімі ўладамі палітыкі гвалтоўных масавых рэпрэсій у дачыненьні да мірных дэманстрантаў, няўрадавых арганізацый, журналістаў і палітычных праціўнікаў і заклікае спыніць перасьлед і гвалт.
25 і 26 сакавіка былі выкарыстаны жорсткія гвалтоўныя захады супраць дзясяткаў праваабаронцаў, як мясцовых, так і міжнародных, пасьля таго, як сотні мірных дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць сацыяльнай палітыкі ўрада, былі жорстка атакаваныя, адвольна арыштаваныя і пазбаўленыя волі, а потым у паскораным парадку аштрафаваныя або асуджаныя да турэмнага зьняволеньня на тэрмін ад аднаго да двух тыдняў. Паведамляецца таксама, што на месцы асноўных падзей быў адключаны інтэрнэт.
«Падзеі апошніх выходных даказваюць наўмысны характар рэпрэсіўных захадаў, а таксама паказваюць адкрытае вяртаньне ўлады да былой палітыкі масавых рэпрэсій супраць грамадзянаў, якія ажыцьцяўляюць або прасоўваюць абарону правоў чалавека, прадугледжаную Канстытуцыяй і міжнароднымі дамовамі», – падкрэсьліў дакладчык.
З пачатку лютага дэманстранты пратэстуюць супраць дэкрэта, паводле якога ў дачыненьні да асобаў, што не працуюць больш за 183 дні і афіцыйна не зарэгістраваныя як беспрацоўныя, можа быць прыменены штраф.
Спадар Харасьці «асабліва засмучаны» нападамі на офісы НДА, у тым ліку офіс Праваабарончага цэнтра «Вясна», што суправаджаліся фізычным гвалтам, а таксама зьнікненьнем на тры дні палітычнага апанэнта ўладаў Міколы Статкевіча, які быў нарэшце вызвалены з СІЗА КДБ.
«Два тыдні таму я, разам з іншымі экспэртамі ў галіне правоў чалавека, папярэджваў, што ўрад прэзыдэнта Лукашэнкі, вядомы гісторыяй гвалтоўнага перасьледу любой формы крытыкі, можа пайсьці на далейшыя парушэньні». Спадар Харасьці выказвае шкадаваньне, што яго перасьцярогі апраўдаліся.
«Я буду працягваць пільна сачыць за сытуацыяй і заклікаць міжнародную супольнасьць дамагацца пачатку дыялёгу з праваабаронцамі і з тымі, хто садзейнічае мірным і дэмакратычным зьменам у Беларусі», – заключыў спадар Харасьці.
Гэтую заяву падтрымалі спэцыяльны дакладчык ААН па пытаньні аб правах на свабоду мірных сходаў і абʼяднаньняў Майна Кіяі, спэцыяльны дакладчык ААН па пытаньні аб становішчы праваабаронцаў Мішэль Форст, і спэцыяльны дакладчык ААН па пытаньні аб падтрымцы і абароне права на свабоду меркаваньняў і іх выказваньня Дэвід Кэй.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт