Logo Polskiego Radia
Print

Менск рыхтуецца да нафтагазавай канфэрэнцыі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 03.04.2017 17:41
10-12 красавіка ў беларускай сталіцы пройдзе міжнародны форум "Нафтагазавыя рынкі Цэнтральнай і Усходняй Эўропы".
Польське радіо

Задача форума - падрабязны аналіз нафтагазавых рынкаў краін Цэнтральнай і Усходняй Эўропы (краін Вышаградзкай групы, Румыніі, Балгарыі, краін Балтыі, Украіны, Беларусі, эўрапейскай часткі Расіі) як на ўзроўні розьнічнага і рэгіянальнага прамысловага і сельскагаспадарчага спажываньня, так і на ўзроўні міжнародных праектаў - трубаправодных, перапрацоўчых, інавацыйных.

На сустрэчы прадставяць аналіз каньюнктуры асноўных экспартных напрамкаў у Эўропе. Будзе абмяркоўвацца бягучы стан і эвалюцыя эўрапейскага нафтагазавага і энэргетычнага рынку, пэрспэктывы транзытных паставак нафтапрадуктаў праз балтыйскія і чарнаморскія парты.

Сярод удзельнікаў канфэрэнцыі - топ-мэнэджмэнт нафтагазавых кампаній, спэцыялісты па нафтаперапрацоўцы, прадстаўнікі лягістычнай сфэры, банкаў, галіновыя аналітыкі, а таксама прадстаўнікі канцэрна "Белнафтахім" і беларускіх НПЗ. Арганізатарам мерапрыемства выступае брытанская група кампаній Confidence Capital.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт