Logo Polskiego Radia
Print

Расея дасьць Беларусі крэдыт на пагашэньне газавай запазычанасьці

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 04.04.2017 12:59
Пра гэта журналістам паведаміў першы намесьнік прэмʼер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі.
Сустрэча Ўладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбургу. 3 сакавіка 2017 г. Фота: прэс-служба прэзыдэнта Расеі.Сустрэча Ўладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбургу. 3 сакавіка 2017 г. Фота: прэс-служба прэзыдэнта Расеі.kremlin.ru

Расея пагадзілася рэфінансаваць газавы доўг Беларусі які складае каля 800 мільёнаў даляраў. Пра гэта журналістам паведаміў першы намесьнік прэмʼер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі.

«Мы гаворым аб рэфінансаваньні доўгу […]. Гэта каля 750-800 мільёнаў даляраў – асноўны доўг і сума працэнтаў да пагашэньня ў гэтым годзе» – цытуе Мацюшэўскага інфармагенцтва БелаПАН.

Віцэпрэм’ер падкрэсьліў, што «прынцыповае рашэньне аб рэфінансаваньні запазычанасьці прынята, цяпер ідзе працэс фармалізацыі дасягнутых дамоўленасьцяў».

Прыгадаем, што на сустрэчы 3 красавіка ў Пецярбургу кіраўнікі Беларусі і Расеі дамовіліся ў 10-дзённы тэрмін урэгуляваць нафтагазавую спрэчку, якая цягнецца больш за год, а таксама «дасягнулі важных пагадненьняў у сфэры бясьпекі».

Naviny.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт