Logo Polskiego Radia
Print

Салдат, які скардзіўся кіраўніцтву на дзедаўшчыну, знойдзены мёртвым

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.04.2017 14:57
У Міністэрстве абароны адмовіліся камэнтаваць трагедыю, і тое, што бацькі салдата ўздымалі пытаньне аб дзедаўшчыне.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Барысаве 25-гадовы салдат, які скардзіўся кіраўніцтву на дзедаўшчыну, знойдзены мёртвым

Арцём Басцюк праслужыў у арміі паўгода. Да трагедыі яго бацькі прыязджалі ў вайсковую частку паразмаўляць з кіраўніцтвам пра нестатутныя адносіны. Ім паабяцалі разабрацца й супакоілі. Увечары 30 сакавіка Арцём патэлефанаваў родным, каб разьвітацца, раніцай наступнага дня яго не стала.

Зараз Следчы камітэт праводзіць дасьледчую праверку па факце сьмерці маладога чалавека.

Родныя салдата робяць акцэнт: сына ніхто не біў, але ўвесь час на Арцёма аказвалі псыхалягічны ціск.

У самім Міністэрстве абароны адмовіліся камэнтаваць і саму трагедыю, і тое, што бацькі салдата ўздымалі пытаньне аб дзедаўшчыне.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт