Logo Polskiego Radia
Print

8 красавіка ў Менску пройдзе музычны маратон Karol Jan Open Air

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.04.2017 10:39
Верхні горад сталіцы ператворыцца ў велізарную сцэну на бруку.

/

8 красавіка ў Менску ў Верхнім горадзе пройдзе музычны маратон Karol Jan Open Air
8 красавіка Верхні горад сталіцы ператворыцца ў велізарную сцэну на бруку: тут пройдзе фэстываль вулічнай музыкі Karol Jan Open Air ад брэнда «Аліварыя».
На працягу сямі гадзін на трох сцэнах будуць іграць 15 стрыт-бэндаў краіны, а ўвечары ўсіх гасьцей чакае вялікі канцэрт пад адкрытым небам. У лайнапе фэстывалю таксама спэцыяльныя музычныя сэты ад самых папулярных бараў Зыбіцкай, стрыт-караоке і выступ хэдлайнэра фэсту - гурта Akute. Фэстываль будзе падзелены на дзьве часткі: дзённую і вячэрнюю.
Вечарына днём або Blonde Party (15:00 - 20:00)
Днём усіх гасьцей фэстывалю чакае максымальна разнастайная музычная праграма: ад цымбалаў і тэхна да кавэр-бэндаў і бітбоксэраў. Да фэстывалю таксама далучацца многія бары Зыбіцкай, якія падрыхтуюць да опэн-эйр спэцыяльныя музычныя сэты і вынесуць на вуліцу сваю музычную праграму. Акрамя гэтага, на опэн-эйр зьявіцца першае ў Беларусі стрыт-караоке: кожны наведвальнік опэн-эйра можа ператварыцца ў вулічнага музыканта і выступіць перад публікай.
«Цёмны» бок на Dunkel Party (20:00 - 22:00)
Сьціхне вуліца Зыбіцкая толькі ноччу. Увечары ўсіх гасьцей опэн-эйр чакае вялікі канцэрт хэдлайнэра фэсту гурта Akute, а таксама будуць падведзеныя вынікі галасаваньня і названы лепшы стрыт-бэнд краіны.
Naviny.by/ав
………….

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт