Logo Polskiego Radia
Print

Зарэмбюк: Нармалізацыя дачыненьняў – ужо год, а праблем – усё больш

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.04.2017 13:45
Сустрэцца польскіх дэпутатаў з чальцамі Палаты Прадстаўнікоў адбудзецца 10 красавіка.
www.belta.by

Зарэмбюк: нармалізацыя дачыненьняў – ужо год, а праблем – усё больш
Сустрэцца польскіх дэпутатаў з чальцамі Палаты Прадстаўнікоў адбудзецца 10 красавіка.
Група польскіх дэпутатаў на чале з нацыяналістам Адамам Андрушкевічам зноў сабралася ў Менск. Парлямэнтары плянуюць сустрэцца з чальцамі Палаты Прадстаўнікоў 10 красавіка, а маршалак Сэйма ўжо выдаў свой дазвол, таму візыт будзе лічыцца афіцыйным.
У той жа час ані мэта, ані прадмет сустрэчы грамадзкасьці невядомы.
Сустаршыня Беларускага Дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк зазначыў, што не спадзяецца на нейкія пазытыўныя вынікі ад такога візыту.
„Зыходзячы з таго, які склад гэтай дэлегацыі, я думаю, што нічога добрага гэты візыт не прадбачвае. Калі гэта чарговы візыт, каб нармалізаваць польска-беларускія стасункі (а іх ужо год нармалізуюць), то праблем усё больш. І ня толькі з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасьці, але й з польскай меншасьцю ў Беларусі, якой абмяжоўваюць права навучаньня на польскай мове”, - лічыць Алесь Зарэмбюк.
racyja.com/аз

Група польскіх дэпутатаў на чале з нацыяналістам Адамам Андрушкевічам зноў зьбіраюцца ў Менск. Парлямэнтары плянуюць сустрэцца з чальцамі Палаты Прадстаўнікоў 10 красавіка, а маршалак Сэйма ўжо выдаў свой дазвол, таму візыт будзе лічыцца афіцыйным.

У той жа час ані мэта, ані прадмет сустрэчы грамадзкасьці невядомы.
Сустаршыня Беларускага Дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк зазначыў, што не спадзяецца на нейкія пазытыўныя вынікі ад такога візыту.

„Зыходзячы з таго, які склад гэтай дэлегацыі, я думаю, што нічога добрага гэты візыт не прадбачвае. Калі гэта чарговы візыт, каб нармалізаваць польска-беларускія стасункі (а іх ужо год нармалізуюць), то праблем усё больш. І ня толькі з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасьці, але й з польскай меншасьцю ў Беларусі, якой абмяжоўваюць права навучаньня на польскай мове”, - лічыць Алесь Зарэмбюк.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт