Logo Polskiego Radia
Print

У сакавіку 2017 года цэны ў Беларусі павялічыліся на 0,3%

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.04.2017 20:17
З пачатку года цэны на тавары й паслугі вырасьлі ў краіне на 1,7%.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У сакавіку 2017 года спажывецкія цэны на тавары й паслугі ў Беларусі павялічыліся на 0,3%, з пачатку года – на 1,7%. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

«Базавы індэкс спажывецкіх цэн (...) у сакавіку ў параўнаньні зь лютым склаў 100,1%, са сьнежнем 2016 году – 100,9%», – адзначылі ў Белстаце.

У сакавіку харчовыя тавары патаньнелі на 0,1%. Кошт тавараў нехарчовай групы павялічыўся на 0,3%, цэны й тарыфы на платныя паслугі насельніцтву – на 1,2%.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт