Logo Polskiego Radia
Print

Улады забаранілі правядзеньне народнага сходу ў Баранавічах

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.04.2017 10:48
Заяўку на правядзеньне схода 15 красавіка падаваў мясцовы актывіст Мікалай Чарнавус.
spring96.org

Улады забаранілі правядзеньне народнага сходу ў Баранавічах, заяўленага мясцовым актывістам.
Баранавіцкі гарвыканкам забараніў правесьці 15 красавіка народны сход, заяўку на якую падаў мясцовы індывідуальны прадпрымальнік і грамадзкі актывіст Мікалай Чарнавус.
Як паведаміў БелаПАН актывіст, сход плянаваўся з мэтай выказаць пратэст супраць зьбядненьня простых людзей, зьніжэньня заробкаў, нізкіх пэнсій, росту коштаў на тавары і камунальныя паслугі, беспрацоўя.
У заяўцы Чарнавус назваў тры месцы, дзе мог бы прайсьці народны сход: Баранавіцкі гарвыканкам, райвыканкам або цэнтральная плошча, таксама ён прапанаваў забясьпечыць яўку на гэтае мерапрыемства прадстаўнікоў улады. Вызначалася, што ў ім возьмуць удзел да 400 чалавек.
Па словах Чарнавуса, 11 красавіка ён атрымаў з Баранавіцкага гарвыканкама адказ, з якога вынікае, што ўлады не дазваляюць сход на падставе ч. 6 арт. 4 закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт