Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі выдаецца кніга па гісторыі моцных алькагольных напояў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.04.2017 12:11
«Сакатала бочачка» – гэта новая кніга Кухмiстра Верашчакi, прысьвечаная самым знакавым алькагольным напоям Беларусі.
фота: ulej.by

У Беларусі выдаецца кніга па гісторыі моцных алькагольных напояў
У Беларусі выдаецца кніга Алеся Белага па гісторыі моцных алкагольных напояў пад назвай «Сакатала бочачка».
«Сакатала бочачка» – гэта новая кніга Алеся Белага («Кухмiстра Верашчакi»), зборнік займальных гістарычных нарысаў, прысьвечаных самым знакавым алькагольным напоям Беларусі, амаль цалкам забытым, пакінутым у мінулым. Першыя радкі будучай кнігі, былі напісаныя 18 гадоў назад, у далёкім 1999 годзе. За гэты час дасьціпныя і пазнавальныя «алькагольна-гістарычныя» нарысы Кухмiстра Верашчакi публікаваліся ў «Спадчыне», «Нашай Ніве», «Зьвяздзе», «Культуре питья», на сайце Budzma.by.
Назва кнігі паходзіць ад беларускай народнай песьні, у якой маладую дзяўчыну жартаўліва, але вельмі лірычна параўноўвалі з бочкай піва, якая нудзіцца ў піўніцы, імкнучыся «разьліцца» і здаволіць смагу таго, каму прызначаная.
Алесь Белы – беларускі гісторык, публіцыст, культуроляг, доктар гуманітарных навук. Аўтар мноства артыкулаў на гістарычныя тэмы ў айчынных і замежных выданьнях, аўтар больш за 100 замалёвак па гісторыі беларускіх страў і напояў, аўтар некалькіх кніг.
....

Збор сродкаў на выданьне кнігі адбываецца праз інтэрнэт.

ulej.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт