Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні русыфікуюць адзіную польскамоўную школу

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 14.04.2017 09:55
Пад пагрозай зьнікненьня знаходзяцца ўсе школы з полскай і летувіскай мовай навучаньня, якія яшчэ засталіся ў Беларусі.
Polska Szkoła w GrodniePolska Szkoła w GrodnieFoto: Włodzimierz Pac/Polskie Radio

Адзіная ў Горадні школа з польскай мовай навучаньня і дваццацігадовай гісторыяй можа зьнікнуць – перадае тэлеканал «Белсат».

Новы праект Кодэксу аб адукацыі прадугледжвае, што на расейскую мову будуць пераведзеныя пяць прадметаў гуманітарнага цыклу, а таксама выпускныя экзамэны. Бацькі школьнікаў баяцца, што гэта толькі пачатак русыфікацыі нялічных польскіх школаў, якія ўсё яшчэ працуюць у Беларусі. Раней у гарадзенскай польскамоўнай школе спрабавалі адчыніць клясы з расейскай мовай навучаньня.

Каб патлумачыць бацькам вучняў выгоды новаўвядзеньня, да іх прыяжджала адмысловая дэлегацыя зь Міністэрства адукацыі. Чыноўнікі заяўляюць, што перавод экзамэнаў і прадметаў на расейскую мову дапаможа выпускнікам школы навучацца ва ўнівэрсытэтах Беларусі.

Незалежны Саюз палякаў Беларусі зьбірае подпісы за захаваньне навучаньня па-польску. Каля трох тысяч асобаў ужо аддалі свае галасы, да 1 траўня плянуецца сабраць 5 тысячаў подпісаў.

Апроч гарадзенскай школы № 36 пад пагрозай і Ваўкавыская польская школа, ды дзьве школы ў Астравецкім і Воранаўскім раёнах, дзе дзеці навучаюцца на летувіскай мове.

Беларуская сыстэма адукацыі дыскрымінуе ня толькі мовы нацыянальных меншасьцяў, але й мову тытульнай нацыі – беларускую. На ёй Беларусі навучаецца ўсяго толькі 13 % вучняў.

ап/belsat.eu

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт