Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія ўлады разгарнулі татальны наступ на свабоду мірных сходаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.04.2017 13:36
Праваабаронцы Human Rights Watch прадставілі справаздачу па сакавіцкіх падзеях у Беларусі.
Foto: DFAT/Flickr.com/CC BY 2.0

Міжнародная арганізацыя Human Rights Watch падрыхтавала маніторынгавую справаздачу аб масавых арыштах і зьбіцьці пратэстоўцаў, журналістаў і праваабаронцаў у Дзень Волі.

У сувязі з мірнымі акцыямі пратэсту ўлады Беларусі ў сакавіку 2017 года адвольна затрымалі па меншай меры 700 чалавек, заявіла Human Rights Watch. Многіх затрыманых міліцыя біла ды абыходзілася па недазволенаму. 27 сакавіка суды ў Мінску і іншых гарадах вынесьлі рашэньні аб прыцягненьні па сфабрыкаваных абвінавачваньнях да адміністрацыйнай адказнасьці ў выглядзе штрафаў або арыштаў 177 чалавек.

Міжнародныя праваабаронцы назвалі гэтыя паводзіны беларускіх уладаў татальны наступ на свабоду мірных сходаў і запатрабавалі неадкладна вызваліць усіх, хто быў затрыманы ў сувязі з пратэстамі, і расьсьледаваць заявы аб недазволеным абыходжаньні з боку міліцыі.

Паводле ПЦ “Вясна”/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт