Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі даражэе паліва – пяты тыдзень запар

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 15.04.2017 09:55
Пачынаючы з 11 сакавіка штотыдзень цана паліва павышаецца на 1 капейку.
Robert Couse-Baker/flickr.com

15 красавіка кошт аўтамабільнага паліва ў Беларусі павысіўся на 1 капейку, паведамляе Радыё «Свабода» са спасылкай на канцэрну «Белнафтахім». Бэнзін АІ-92-К5 ад сёньня каштуе 1,16 рубля за літар, АІ-95-К5 – 1,24 рубля, дызэльнае паліва К5 – 1,28 рубля.

За паўтара месяцы цэны на паліва павысіліся ў пяты раз. Яны расьлі кожны раз на 1 капейку – 11 сакавіка і 18 сакавіка, 1 і 8 красавіка. Не павышаліся яны толькі 25 сакавіка – у дзень, калі ў Беларусі адбываліся сацыяльныя пратэсты.

Да гэтага цэны на паліва ў Беларусі не зьмяняліся амаль два гады. Пакуль яшчэ беларускі бэнзін і салярка саступаюць у цане расейскім гатункам.

Экспэрт у нафтагазавай галіне Тацяна Манёнак раней заяўляла, што беларускі ўрад плянуе павысіць цэны на паліва ў на 10%.

Svaboda.org/ ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт