Logo Polskiego Radia
Print

А. Лукашэнка павіншаваў Р. Эрдагана з вынікамі рэфэрэндуму

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.04.2017 14:42
Назіральнікі нагадваюць, што ў сябе на радзіме Лукашэнка двойчы праводзіў падобныя рэфэрэндумы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Кіраўнік Беларусі быў адным зь першых замежных лідараў, якія павіншавалі прэзыдэнта Турцыі зь перамогай на рэфэрэндуме.

Аляксандар Лукашэнка напісаў у віншавальнай тэлеграме, што турэцкі народ, выказаўшыся за канстытуцыйную рэформу, падтрымаў намаганьні дзейнай улады, накіраваныя на дасягненьне эканамічнага росту, палітычнай стабільнасьці і міру ў дзяржаве». Лукашэнка дадаў: ён перакананы, што прынятае рашэньне будзе спрыяць далейшаму ўмацаваньню сувэрэнітэту і незалежнасьці Турцыі. Беларускі кіраўнік спадзяецца, што Турцыя і Беларусь будуць разьвіваць двухбаковае партнэрства.

Назіральнікі нагадваюць, што ў сябе на радзіме Лукашэнка двойчы праводзіў падобныя рэфэрэндумы, якія далі яму шырокую ўладу й адмянілі ліміт двух тэрмінаў прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў, а таксама захавалі ў краіне сьмяротнае пакараньне.

У выніку галасаваньня ў Турцыі Рэджэп Эрдаган зможа быць прэзыдэнтам да 2029 году.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт