Logo Polskiego Radia
Print

Антытытунёвая гадзіна ў Гомелі: 20 і 21 красавіка продаж цыгарэт абмяжуюць

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.04.2017 14:20
Крамам і грамхарчу прапанавана не прадаваць тытунёвыя вырабы 20 і 21 красавіка з 14.00 да 15.00 гадзін.
pixabay.com/Public Domain CC0

У бліжэйшыя два дні, 20 і 21 красавіка, у крамах і абʼектах грамадзкага харчаваньня Гомеля будзе дзейнічаць «антытытунёвая гадзіна». Гарадзкія ўлады прапанавалі ім на гадзіну абмежаваць продаж цыгарэт.

Як паведамілі сёньня ва ўпраўленьні гандлю й паслуг Гомельскага гарвыканкаму, крамам і грамхарчу прапанавана не прадаваць тытунёвыя вырабы 20 і 21 красавіка з 14.00 да 15.00 гадзін. Ініцыятыва зьвязаная з правядзеньнем прафіляктычнай інфармацыйна-прапагандысцкай акцыі «Гомельшчына за здаровы лад жыцьця».

Раней у Беларусі ў рамках барацьбы з алькагалізацыяй насельніцтва, а таксама ў дні школьных апошніх званкоў, выпускных і сустрэч выпускнікоў арганізоўвалі часовыя забароны на продаж алькаголю.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт