Logo Polskiego Radia
Print

Чарговы паказ "Свайго кіно: любім і глядзім" - 26 красавіка

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.04.2017 14:58
  • «Сваё кіно любім і глядзім».mp3
У рамках праекта адбудзецца паказ праграмы ігравога кіно «Новыя надзеі».

/

26 красавіка ў 19:00 у менскім «АРТкінатэатры» (пр-т Дзяржынскага, 104, ст.м. Пятроўшчына) у рамках праекта «Сваё кіно: любім і глядзім» адбудзецца паказ праграмы ігравога кіно «Новыя надзеі». Фільм Андрэя Кашперскага «Hasta la vista, baby» (2016), фільм Нэлі Васілеўскай «Сябры па перапісцы» (2017) і фільм Андрэя Цімафеева «Сапрамат» (2017).

Праграма «Новыя надзеі» аб’ядноўвае фільмы маладых рэжысэраў, якія закранаюць у сваіх працах вечную тэму – каханьне. Два хлопцы і дзяўчына гавораць аб адным і тым жа, але па-рознаму.

Праект «Сваё кіно» – гэта паказы новага беларускага кіно, нетрывіяльнага, якаснага і своеасаблівага, а таксама жывы кантакт, знаёмства і дыскусіі гледачоў з аўтарамі, крытыкамі і героямі карцін.

«Сваё кіно» – гэта i ігравое, і дакумэнтальнае кіно, і анімацыя. Галоўны прынцып – фільм створаны беларусамі або так ці інакш зьвязаны з Беларусьсю, яе мінулым, сучасным і будучым.

Паказы праекта «Сваё кіно» праходзяць штомесяц на працягу ўсяго года. Праект вырашае праблему з выхадам беларускіх фільмаў і іх аўтараў да сваёй публікі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт