Logo Polskiego Radia
Print

Улады забаранілі акцыі ў Баранавічах

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.04.2017 15:12
Актывісты не атрымалі дазволу на акцыі 26 красавіка і 1 траўня.

Улады забаранілі акцыі ў Баранавічах
Баранавіцкія ўлады адмовілі ў дазволе на правядзеньне пікетаў і шэсьцяў на 26 красавіка і 1 траўня, заяўкі на якія падаў мясцовы актывіст Руху «За Свабоду» Аляксандар Слабадзін.
Прычынай для забароны пікетаў стала абранае месца іх правядзеньня. Што тычыцца шэсьцяў, то падставай для забароны шэсьця на 26 красавіка стала тое, што яно павінна было праходзіць бліжэй чым за 50 мэтраў ад помніка архітэктуры. У адказе на заяўку 1 траўня баранавіцкія чыноўнікі вырашылі не тлумачыць прычыны адмовы.
«З аднаго боку, гэта чаканы адказ. Асабліва не зьдзіўлены адмова па 26 красавіка, а на 1 траўня я думаў, што, можа, дазволяць, што ўлады ўсё ж уступяць у дыялёг», — сказаў сайту Pyx.by каардынатар Руху «За Свабоду» ў Берасьцейскай вобласьці Юры Казакевіч.

Рух "За Свабоду"/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт