Logo Polskiego Radia
Print

На пратэз удзельніку «Маршу недармаедаў» сабралі 2000 з патрэбных 6000 руб.

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.04.2017 15:47
Мікалай Крычко шмат гадоў перасоўваецца на адной назе, бо ня можа замовіць якасны пратэз.
фота: Радыё Свабода

На пратэз інваліду, удзельніку «Маршу недармаедаў» сабралі 2000 рублёў з 6000 патрэбных
Мікалай Крычко прыйшоў 11 сакавіка на акцыю пратэсту ў цэнтар Пінску і зьвярнуў на сябе ўвагу. Тады ён расказаў у відэаэфіры Свабоды, што шмат гадоў перасоўваецца на адной назе, бо ня можа замовіць якасны пратэз: пэнсія мізэрная, а штучная нага дарагая.
Дзеля справядлівасьці, кажа Мікалай Крычко, раз на два гады дзяржава забясьпечвае яго пратэзам. Але карыстацца ім немагчыма: прылада, якую выдаюць у цэнтры сацыяльнага абслугоўваньня, грувасткая і цяжкая. Інвалід скардзіцца, што хадзіць зь ёй практычна нельга, у найлепшым выпадку можна вытрымаць 10–15 хвілін.
Нейкі час таму пэнсіянэр сам пачаў зьбіраць грошы на імпартны аналяг — сучасны, лёгкі, зручны. Аднак ягоныя ашчаджэньні не пасьпявалі за ростам коштаў:
«І такая ўзяла крыўда, такая злоба закіпела ўнутры, што вырашыў абурыцца несправядлівасьцю», — патлумачыў Мікалай Крычко свой удзел у «маршы недармаедаў».
Дапамагчы арганізаваць збор сродкаў узяўся гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка. Па яго словах, пратэз эўрапейскай якасьці з каленным суставам каштуе больш за 6 тысяч рублёў. Паводле апошніх зьвестак, дзякуючы неабыякавым грамадзянам сабрана больш за 2 тысячы рублёў, траціна ад неабходнага. Усё ж сам пэнсіянэр кажа, што рэшта — для яго сума непад’ёмная.

Мікалай Крычко прыйшоў 11 сакавіка на акцыю пратэсту ў цэнтар Пінску і зьвярнуў на сябе ўвагу. Тады ён расказаў у відэаэфіры Свабоды, што шмат гадоў перасоўваецца на адной назе, бо ня можа замовіць якасны пратэз: пэнсія мізэрная, а штучная нага дарагая.

Дзеля справядлівасьці, кажа Мікалай Крычко, раз на два гады дзяржава забясьпечвае яго пратэзам. Але карыстацца ім немагчыма: прылада, якую выдаюць у цэнтры сацыяльнага абслугоўваньня, грувасткая і цяжкая. Інвалід скардзіцца, што хадзіць зь ёй практычна нельга, у найлепшым выпадку можна вытрымаць 10–15 хвілін.

Нейкі час таму пэнсіянэр сам пачаў зьбіраць грошы на імпартны аналяг — сучасны, лёгкі, зручны. Аднак ягоныя ашчаджэньні не пасьпявалі за ростам коштаў. «І такая ўзяла крыўда, такая злоба закіпела ўнутры, што вырашыў абурыцца несправядлівасьцю», — патлумачыў Мікалай Крычко свой удзел у «маршы недармаедаў».

Дапамагчы арганізаваць збор сродкаў узяўся гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка. Па яго словах, пратэз эўрапейскай якасьці з каленным суставам каштуе больш за 6 тысяч рублёў. Паводле апошніх зьвестак, дзякуючы неабыякавым грамадзянам сабрана больш за 2 тысячы рублёў, траціна ад неабходнага. Усё ж сам пэнсіянэр кажа, што рэшта — для яго сума непад’ёмная.

Радыё "Свабода"/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт