Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка: Такога дабра, як Беларусь, на Захадзе хапае

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.04.2017 17:00
«Мы на Захадзе нікому не патрэбныя», - канстатаваў прэзыдэнт.
Okras/Wikipedia/CC BY-SA 4.0

Аляксандар Лукашэнка 20 красавіка падчас сустрэчы з губэрнатарам Ніжагародзкай вобласьці Расеі Валерыем Шанцавым адказаў на крытыку з боку РФ за наладжваньне адносін паміж Беларусьсю і Эўропай. «Мы на Захадзе нікому не патрэбныя. Там такога дабра, як Беларусь, хапае і без яе», - адзначыў ён.
«А як мяне любяць на Захадзе, вы памятаеце з тых часоў. Нічога тут не зьмянілася», - падкрэсьліў прэзыдэнт, паведамілі ў ягонай Адміністрацыі.
Паводле яго слоў, як краіна ў цэнтры Эўропы Беларусь ня можа сварыцца ні з Расеяй, ні з Захадам. Таксама ён адказаў і на абвінавачваньні «ў нейкай русафобіі». «Тое, што мы беларускую мову не забываем, так і павінна быць. Гэта добра, што ў беларусаў ёсьць свая мова. Чаго нас у гэтым папракаць?» - задаўся пытаньнем ён, падкрэсьліўшы, што пераважная большасьць людзей размаўляе на рускай, хоць і не расейскай мове.

Аляксандар Лукашэнка 20 красавіка падчас сустрэчы з губэрнатарам Ніжагародзкай вобласьці Расеі Валерыем Шанцавым адказаў на крытыку з боку РФ за наладжваньне адносін паміж Беларусьсю і Эўропай. «Мы на Захадзе нікому не патрэбныя. Там такога дабра, як Беларусь, хапае і без яе», - адзначыў ён.

«А як мяне любяць на Захадзе, вы памятаеце з тых часоў. Нічога тут не зьмянілася», - падкрэсьліў прэзыдэнт, паведамілі ў ягонай Адміністрацыі.

Паводле яго слоў, як краіна ў цэнтры Эўропы Беларусь ня можа сварыцца ні з Расеяй, ні з Захадам.

Таксама ён адказаў і на абвінавачваньні «ў нейкай русафобіі». «Тое, што мы беларускую мову не забываем, так і павінна быць. Гэта добра, што ў беларусаў ёсьць свая мова. Чаго нас у гэтым папракаць?» - задаўся пытаньнем ён, падкрэсьліўшы, што пераважная большасьць людзей размаўляе на рускай, хоць і не расейскай мове.

telegraf.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт