Logo Polskiego Radia
Print

Вядомыя беларускія музыкі запішуць песьні на вершы рэпрэсаваных паэтаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.04.2017 15:42
Усяго зьявіцца 12 новых кампазыцый ад 12 выканаўцаў.


Партал TuzinFM распачаў праект «(Не) расстраляная паэзія», у якім возьмуць удзел Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч, Cьвятлана Бень, Кацярына Ваданосава, групы Dzieciuki, Vuraj, Re1ikt, Akute і іншыя вядучыя беларускія музыкі.

Удзельнікі праекта створаць песьні на вершы паэтаў, якія былі расстраляныя 29 кастрычніка 1937 году. Кожны ўжо абраў «свайго» паэта. Гурт Naka, напрыклад, напіша музыку на адзін з твораў Валерыя Маракова, рэпер Angst – Зяма Піваварава, TonqiXod – Тодара Кляшторнага, Pomidor/off – Майсей Кульбака. Усяго зьявіцца 12 новых кампазыцый ад 12 выканаўцаў.

Сродкі на выдачу дыска зьбіраюцца ў інтэрнэце, на сайце Talaka.by. Тыя, хто падтрымае праект, атрымае запрашэньні на канцэртную прэзэнтацыю, а таксама іншыя падарункі.

Акрамя музычнай і дызайнэрскай часткі ў праекце будзе яшчэ і адукацыйны кампанэнт – на восень заплянаваныя 12 адкрытых лекцый. Кожную зь іх правядзе дасьледчык жыцьця і творчасьць канкрэтнага паэта, сумесна з музыкамі.

Хартыя 97/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт