Logo Polskiego Radia
Print

Аргкамітэт "ЧШ" падаў у суд на Менгарвыканкам за зьмяненьне часу і месца акцыі.

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.04.2017 16:43
Арганізатары ня хочуць праводзіць акцыю днём і патрабуюць ад уладаў дазволіць збор увечарыю
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Аргкамітэт «Чарнобыльскага шляху» падаў у суд на Менгарвыканкам за зьмяненьне часу і месца акцыі. Арганізатары ня хочуць праводзіць акцыю днём і патрабуюць ад уладаў дазволіць збор увечары, пагражаючы судом.

Як паведаміў Дзяніс Садоўскі, скарга была складзена пры падтрымцы праваабарончага цэнтра «Вясна» і падпісана пяцьцю заяўнікамі акцыі.

Заяўнікі прасілі дазволіць збор удзельнікаў акцыі каля тэатра опэры і балета і далей шэсьце па вуліцы Максіма Багдановіча да Чарнобыльскай капліцы ў раёне плошчы Бангалор. Аднак Менгарвыканкам зьмяніў фармат акцыі, дазволіўшы збор удзельнікаў на пляцоўцы каля прэзыдыюма Нацыянальнай акадэміі навук і шэсьце да плошчы Бангалор. Пры гэтым быў зьменены час пачатку мерапрыемства з заяўленых 18:00 на 14:00.

19 красавіка заяўнікі «Чарнобыльскага шляху» перадалі ў Менгарвыканкам патрабаваньне зьмяніць час правядзеньня акцыі з 14:00 (прапанавана менскімі ўладамі) на 18:00, як першапачаткова плянавалі арганізатары.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт