Logo Polskiego Radia
Print

У Магілёве аблілі чырвонай фарбай помнік Леніну

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.04.2017 14:25
Таксама на помніку зрабілі надпіс: «Забойца мільёнаў людзей».
фота: Радыё Свабода

У Магілёве аблілі чырвонай фарбай помнік Леніну
У Магілёве ў ноч з 21 на 22 красавіка помнік Леніну аблілі чырвонай фарбай і зрабілі надпіс па-расейску «Забойца мільёнаў людзей». Пра гэта стала вядома з публікацыі ў суполцы «Могилёв real», што ў сацыяльнай сетцы «Ўкантакце».
Помнік месьціцца каля Дома культуры завода імя Кірава. Паводле мясцовых жыхароў, раніцай 22 красавіка раён Дома культуры быў ачэплены.
Міліцыянты апыталі жыхароў прылеглых дамоў. «У помнік кідалі шкляныя ёмістасьці з фарбай. Яны разьбіваліся і пакідалі чырвоныя плямы на помніку», — сказаў адзін з жыхароў мікрараёну.
Да 12 гадзінаў сёньняшняга дня помнік пафарбавалі. Сьляды чырвонай фарбы зь бітым шклом засталіся толькі пад помнікам. Каб зафарбаваць помнік, выклікалі спэцтэхніку з вышкай.

Радыё "Свабода"/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт