Logo Polskiego Radia
Print

200-гадовы сонечны гадзіннік працуе на Аўгустоўскім канале

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.04.2017 15:51
Ён знаходзіцца побач шлюза Ваўкушак, які разьмешчаны каля кілямэтра ад польскай мяжы.
крыніца: nn.by

У беларускай частцы Аўгустоўскага канала адноўлены сонечны гадзіньнік, якому 200 гадоў. Ён знаходзіцца побач шлюза Ваўкушак, які разьмешчаны каля кілямэтра ад польскай мяжы.

Гадзіньнік быў знойдзены некалькі гадоў таму падчас рэканструкцыі беларускай часткі Аўгустоўскага канала. Ён зроблены з граніту й мае форму вялікага круга. У верхняй частцы прымацавана мэталічная стрелка, якая паказвае час.

Беларускія спэцыялісты падчас рэканструкцыі памянялі стрэлку і на граніт наклалі новую шкалу для чытаньня гадзін. З-за дрэннага надворʼя пасьля аднаўленьня гадзіньніка прыйшлося чакаць некалькі дзён, каб праверыць ці ён добра працуе.

У будучыні, побач гадзіньніка плянуецца ўстанавіць камень з таблічкай пра гісторыю гадзіньніка і каменную лаву

Беларускія ўлады новымі інвэстыцыямі спрабуюць прыцягнуць на беларускую частку Аўгустоўскага каналу як мага больш турыстаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт