Logo Polskiego Radia
Print

Міністар эканомікі прызнаў, што замежнікі баяцца інвэставаць у Беларусь

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.04.2017 10:25
Пры гэтым чыноўнік прызнаў, што масавых інвэстыцый у Беларусі пакуль няма.
Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністар эканомікі прызнаў, што замежнікі баяцца інвэставаць у Беларусь
Міністар эканомікі Ўладзімір Зіноўскі лічыць, што беларускія прадпрыемствы павінны больш актыўна шукаць працу і інвэстыцыі. Пры гэтым чыноўнік прызнаў, што масавых інвэстыцый у Беларусі пакуль няма.
Замежнікі, па яго словах, баяцца інвэставаць у нашу эканоміку. «Баяцца, што заўтра можа хтосьці там прыйсьці, дапусьцім праваахоўныя органы. Але працаваць трэба заўсёды сумленна. Укладваючы інвэстыцыі, трэба ўсё прапісваць у дамове».
На бюджэт, па словах чыноўніка, у пляне інвэстыцый разьлічваць асабліва не прыходзіцца. Пэўныя інвэстыцыйныя праграмы ў бюджэце закладзены, але гэта не абʼёмнае фінансаваньне, часьцей за ўсё гэтыя грошы ідуць на сельскую гаспадарку і інфраструктуру.
«Лепш прыцягваць не крэдытныя рэсурсы, а менавіта прамыя замежныя інвэстыцыі. Гэта выхад для эканомікі любой краіны, у тым ліку нашай», – заявіў Зіноўскі ў эфіры АНТ. Чаму ж замежны бізнэс не ідзе ў Беларусь?
Зіноўскі лічыць, што «інвэстыцыйны рынак у цэлым упаў», «вакол стагнацыя ў эканоміцы – у Расеі, у Эўрапейскім зьвязе» і дадаў: «Любы інвэстар адчувае рынак. З іншага боку, у нас 180-мільённая Эўразійская эканамічная прастора, дзе мы можам прадаваць прадукцыю па адных законах. У нас вельмі добрая лягістыка з ЭЗ».

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт