Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь выбрана ў склад Эканамічнага і сацыяльнага савета ААН

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.04.2017 16:42
Краіна ўвайшла ў у Выканаўчы савет Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), Камітэт па праграме і каардынацыі і Камісію сацыяльнага разьвіцьця.
Flaga ONZFlaga ONZ

На арганізацыйнай сэсіі Эканамічнага і сацыяльнага савета ААН (ЭКАСАС), якая праходзіць у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, адбыліся выбары ў дапаможныя органы ЭКАСАС.

Беларусь была аднагалосна выбрана адразу ў некалькі дапаможных органаў ЭКАСАС: у Выканаўчы савет Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), Камітэт па праграме і каардынацыі і Камісію сацыяльнага разьвіцьця.

Напярэдадні выбараў кандыдатура Беларусі ва ўсе гэтыя органы была аднагалосна адобрана краінамі Усходнеэўрапейскай рэгіянальнай групы. "Аднагалоснае выбраньне Беларусі ў гэтыя органы сьведчыць аб высокім узроўні даверу членаў ЭКАСАС да краіны і яе аўтарытэту на міжнароднай арэне", - лічаць у прэс-службе МЗС

Выканаўчы савет ЮНІСЕФ зьяўляецца кіруючым органам фонду, які праводзіць агляд дзейнасьці ЮНІСЕФ, зацьвярджае яго палітыку і бюджэт, прымае краінавыя праграмы.

Камітэт ААН па праграме і каардынацыі вывучае ход выкананьня праграм ААН, дае ацэнку дасягнутым вынікам, робіць прапановы па праграмна-бюджэтнай дзейнасьці арганізацыі.

Камісія сацыяльнага разьвіцьця - каардынатар міжнароднага супрацоўніцтва ў сацыяльнай сфэры, кансультуе ЭКАСАС па пытаньнях сацыяльнай палітыкі агульнага характару.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт