Logo Polskiego Radia
Print

Заўтра - Чарнобыльскі шлях

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.04.2017 14:49
Традыцыйная акцыя распачнецца а 18.00 каля кінатэатра "Кастрычнік".
Logofag/flickr.com/Commercial use allowed

У сераду, 26 красавіка, а 18.00 у Менску пачнецца традыцыйная акцыя «Чарнобыльскі шлях» у памяць аб катастрофе на Чарнобыльскай атамнай станцыі.
Чарнобыльскі шлях пройдзе сёлета па звыклым маршруце ад кінатэатра «Кастрычнік» па вуліцы Сурганава да капліцы «Ахвярам Чарнобылю». Заяўнікі хацелі зьмяніць маршрут шэсьця і прайсьці ў гэты раз ад тэатру опэры і балету да капліцы, але гэтага не дазволілі ўлады.
Аднак арганізатары спадзяюцца, што гэты Чарнобыльскі шлях зьбярэ вялікую колькасьць людзей, бо адбываецца на фоне агульных сацыяльных пратэстаў па ўсёй краіне. Акрамя традыцыйных патрабаваньняў спыніць будаўніцтва АЭС у Астраўцы і выправіць хібы праграмы ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС, арганізатары будуць патрабаваць вызваленьня палітвязьняў.
Летась шэсьце Чарнобыльскага шляху сабрала каля 1000 чалавек – тых, хто хацеў ушанаваць памяць ахвяраў Чарнобылю, а таксама нагадаць пра небясьпеку будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі. Акцыя скончылася хвілінай маўчаньня каля капліцы «Ахвярам Чарнобылю», абышлося без затрыманьняў.

У сераду, 26 красавіка, а 18.00 у Менску пачнецца традыцыйная акцыя «Чарнобыльскі шлях» у памяць аб катастрофе на Чарнобыльскай атамнай станцыі.Чарнобыльскі шлях пройдзе сёлета па звыклым маршруце ад кінатэатра «Кастрычнік» па вуліцы Сурганава да капліцы «Ахвярам Чарнобылю». Заяўнікі хацелі зьмяніць маршрут шэсьця і прайсьці ў гэты раз ад тэатру опэры і балету да капліцы, але гэтага не дазволілі ўлады.

Аднак арганізатары спадзяюцца, што гэты Чарнобыльскі шлях зьбярэ вялікую колькасьць людзей, бо адбываецца на фоне агульных сацыяльных пратэстаў па ўсёй краіне. Акрамя традыцыйных патрабаваньняў спыніць будаўніцтва АЭС у Астраўцы і выправіць хібы праграмы ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС, арганізатары будуць патрабаваць вызваленьня палітвязьняў.

Летась шэсьце Чарнобыльскага шляху сабрала каля 1000 чалавек – тых, хто хацеў ушанаваць памяць ахвяраў Чарнобылю, а таксама нагадаць пра небясьпеку будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі. Акцыя скончылася хвілінай маўчаньня каля капліцы «Ахвярам Чарнобылю», абышлося без затрыманьняў.

belsat.eu/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт