Logo Polskiego Radia
Print

У прадпрымальніка правялі ператрус за лайкі супраць Лукашэнкі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.04.2017 16:38
У дачыненьні да прадпрымальніка Генадзя Бярдзенева праводзіцца праверка па факце абразы прэзыдэнта.
фота: сацыяльныя сеткі

У полацкага прадпрымальніка правялі ператрус у кватэры – за лайкі супраць Лукашэнкі.
У дачыненьні да прадпрымальніка Генадзя Бярдзенева праводзіцца праверка па факце абразы прэзыдэнта. Паводле яго слоў, заяву на яго напісаў наваполацкі прадпрымальнік за тое, што Бярдзенеў лайкаў у «Аднакласьніках» ня тыя запісы. У прыватнасьці, у групе «Надакучыў нам гэты Лукашэнка». У яго дома правялі ператрус.
Па словах прадпрымальніка, ён сапраўды пакідаў лайкі пад запісамі, дзе крытыкуюцца дзеяньні Аляксандра Лукашэнкі, сам таксама пакідаў камэнтары, але адмаўляе, што абражаў прэзыдэнта. «Ніколі яго прозьвішча і пасаду я не называў, – кажа Бярдзенеў. – Заяўнік просіць прыцягнуць мяне да адказнасьці па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса, то бок, за абразу прэзыдэнта».
Па гэтым факце праводзіцца праверка. Санкцыя ст.368 КК прадугледжвае пакараньне ў выглядзе штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышт на тэрмін да шасьці месяцаў, або абмежаваньне волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленьне волі на той жа тэрмін.
http://naviny.by/new/20170424/1493059235-u-polockogo-predprinimatelya-prohodit-obysk-v-kvartire-za-layki-protiv
........


Паводле яго слоў, заяву на яго напісаў наваполацкі прадпрымальнік за тое, што Бярдзенеў лайкаў у «Аднакласьніках» ня тыя запісы. У прыватнасьці, у групе «Надакучыў нам гэты Лукашэнка». У яго дома правялі ператрус.

Па словах прадпрымальніка, ён сапраўды пакідаў лайкі пад запісамі, дзе крытыкуюцца дзеяньні Аляксандра Лукашэнкі, сам таксама пакідаў камэнтары, але адмаўляе, што абражаў прэзыдэнта. «Ніколі яго прозьвішча і пасаду я не называў, – кажа Бярдзенеў. – Заяўнік просіць прыцягнуць мяне да адказнасьці па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса, то бок, за абразу прэзыдэнта».

Па гэтым факце праводзіцца праверка. Санкцыя ст.368 КК прадугледжвае пакараньне ў выглядзе штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышт на тэрмін да шасьці месяцаў, або абмежаваньне волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленьне волі на той жа тэрмін.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт