Logo Polskiego Radia
Print

Вернікі «Новага жыцьця» зноў бароняць будынак сваёй царквы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.04.2017 17:23
Дзясяткі людзей сабраліся перад уваходам у царкву й не пускаюць туды судовых выканаўцаў.
фота: Радыё Свабода

Вернікі пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» не пускаюць судовых выканаўцаў у будынак царквы, якая знаходзіцца ў мікрараёне Сухарава ў Менску. Улады патрабавалі ад вернікаў вызваліць памяшканьне да 26-га красавіка, аднак людзі ня сталі гэтага рабіць, стаўшы на абарону будынка.

Дзясяткі людзей сабраліся перад уваходам у царкву й не пускаюць туды судовых выканаўцаў. Тыя пакуль ня ведаюць, што рабіць далей. Царква «Новае жыцьцё» паўстала на тэрыторыі Беларусі ў 1992 годзе, а першыя пропаведзі на вуліцах беларускай сталіцы прагучалі годам раней.

Суполка пад назваю «Новае жыцьцё» належыць да хрысьціян поўнага Эвангельля, яны не прытрымліваюцца аскетызму й вераць у тое, што Божы цуд адбываецца ў звычайным жыцьці.

Царква неаднаразова падвяргалася перасьледу з боку беларускіх уладаў, яе пастар і іншыя прадстаўнікі неаднаразова штрафаваліся. Улады вінавацяць царкву ў нямэтавым выкарыстаньні зямлі й іншых парушэньнях. Вернікі сваю віну адмаўляюць і абараняюць царкву.

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт