Logo Polskiego Radia
Print

Мітынг прафсаюзаў 1 траўня дазволены, шэсьце - не

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.04.2017 10:00
Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні шэсьця ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор.
МенскМенскPhoto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Менгарвыканкам дазволіў незалежным прафсаюзам правесьці мітынг 1 траўня, але забараніў шэсьце.
Менгарвыканкам дазволіў правесьці 1 траўня мітынг у парку Дружбы народаў, у шэсьці ж ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор адмовіў, паведаміў старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.
«Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні шэсьця ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Але дазволіў правядзеньне мітынгу ў наступным парадку: збор удзельнікаў у парку Дружбы народаў 1 траўня з 17.00 да 17.30, мітынг на сцэнічнай пляцоўцы парку Дружбы народаў з 17.30 да 19.30 з агульнай колькасьцю ўдзельнікаў да 2 тысяч», - напісаў на сваёй старонцы ў Facebook Ярашук.
Па словах Ярашука, у сваім рашэньні Менгарвыканкам спасылаецца на артыкул закона аб масавых мерапрыемствах, дзе забараняецца правядзеньне масавых мерапрыемстваў у адным і тым жа месцы або па адным і тым жа маршруце руху.
«Мы зьбіраемся высьвятляць у Менгарвыканкаме абгрунтаванасьць адмовы БКДП у шэсьці. Гарадзкія ўлады павінны даць адказ, хто яшчэ, акрамя нас, 1 траўня мае намер праводзіць масавае мерапрыемства па маршруце Акадэмія навук - плошча Бангалор», - адзначыў старшыня БКДП.
Заяўку на правядзеньне «Марша салідарнасьці» аргкамітэт, у які ўваходзяць прадстаўнікі БКДП, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет», руху «За Свабоду», арганізацыйных камітэтаў па стварэньні партыі БХД, Партыі працоўных, Беларускай жаночай партыі «Надзея», падаў 13 красавіка.
.....

Менгарвыканкам дазволіў незалежным прафсаюзам правесьці мітынг 1 траўня, але забараніў шэсьце. Менгарвыканкам дазволіў правесьці 1 траўня мітынг у парку Дружбы народаў, у шэсьці ж ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор адмовіў, паведаміў старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.

«Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні шэсьця ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Але дазволіў правядзеньне мітынгу ў наступным парадку: збор удзельнікаў у парку Дружбы народаў 1 траўня з 17.00 да 17.30, мітынг на сцэнічнай пляцоўцы парку Дружбы народаў з 17.30 да 19.30 з агульнай колькасьцю ўдзельнікаў да 2 тысяч», - напісаў на сваёй старонцы ў Facebook Ярашук.

Па словах Ярашука, у сваім рашэньні Менгарвыканкам спасылаецца на артыкул закона аб масавых мерапрыемствах, дзе забараняецца правядзеньне масавых мерапрыемстваў у адным і тым жа месцы або па адным і тым жа маршруце руху.

«Мы зьбіраемся высьвятляць у Менгарвыканкаме абгрунтаванасьць адмовы БКДП у шэсьці. Гарадзкія ўлады павінны даць адказ, хто яшчэ, акрамя нас, 1 траўня мае намер праводзіць масавае мерапрыемства па маршруце Акадэмія навук - плошча Бангалор», - адзначыў старшыня БКДП.

Заяўку на правядзеньне «Марша салідарнасьці» аргкамітэт, у які ўваходзяць прадстаўнікі БКДП, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет», руху «За Свабоду», арганізацыйных камітэтаў па стварэньні партыі БХД, Партыі працоўных, Беларускай жаночай партыі «Надзея», падаў 13 красавіка.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт