Logo Polskiego Radia
Print

Пройдуць перамовы па зьняцьці абмежаваньняў на пастаўкі прадукцыі ў РФ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.04.2017 11:17
З 1 траўня чакаецца яшчэ адна дэлегацыя Рассельгаснагляду, якая праверыць прадпрыемствы, закрытыя для экспарту ў РФ
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларуская дэлегацыя на наступным тыдні правядзе перамовы па зьняцьці абмежаваньняў на пастаўкі прадукцыі ў РФ.
Беларуская дэлегацыя на наступным тыдні плянуе правесьці перамовы па зьняцьці абмежаваньняў на пастаўкі прадуктаў харчаваньня ў Расею, паведаміў намесьнік міністра, дырэктар дэпартамэнта вэтэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча рэспублікі Аляксандр Субоцін журналістам у чацьвер у Менску.
"Мы атрымалі прамежкавую справаздачу (інспэкцыі Рассельгаснагляду, якая прайшла ў першай палове красавіка - ІФ) з заўвагамі і прапановамі, на які падрыхтуем адказ. У бліжэйшыя дзень-два ён будзе гатовы", - распавёў Аляксандар Субоцін.
Пасьля гэтага, дадаў ён, плянуецца візыт у Маскву для абмеркаваньня гэтага пытаньня на пляцоўцы Мінсельгаса Расеі.
У сваю чаргу міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Леанід Заяц паведаміў, што з 1 траўня ў Беларусі чакаюць яшчэ адну дэлегацыю Рассельгаснагляду, якая праверыць прадпрыемствы, закрытыя для экспарту ў РФ, не правераныя падчас красавіцкай інспэкцыі. Такіх прадпрыемстваў 12, удакладніў Л.Заяц.
Гаворачы аб выніках папярэдняй праверкі, міністар заўважыў, што "глябальных заўваг да якасьці беларускай прадукцыі няма". Пры гэтым ён лічыць, што прэтэнзіі да якасьці беларускай прадукцыі шмат у чым былі прадузятымі і надуманымі.
Кіраўнік Мінсельгасхарча таксама заявіў, што беларускія прадпрыемствы "гатовыя да праверкі любога ўзроўню".

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт