Logo Polskiego Radia
Print

Сяргей Пальчэўскі: мяне прымусілі падпісаць дамову аб супрацы з КДБ

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 27.04.2017 16:07
Пра гэта ўдзельнік абароны Курапатаў заявіў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».
svaboda.org

Актывіст «Маладога фронту», удзельнік абароны Курапатаў Сяргей Пальчэўскі прызнаўся, што падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з Камітэтам дзяржбясьпекі Беларусі. Пра гэта маладафронтавец заявіў на старонцы сваёй арганізацыі ў «Фэйсбуку».

Паводле Сяргея Пальчэўскага, пасьля арышту 22 сакавіка, яго адвезьлі ў цэнтральны апарат КДБ, дзе патрабавалі, каб ён «распавёў ім нешта па «справе патрыётаў». Калі актывіст адмовіўся, яму сталі пагражаць узбуджэньнем крымінальнай справы й дадатковым тэрмінам за дарожна-транспартнае здарэньне зь яго ўдзелам.

Супрацоўнікі спэцслужбаў гразіліся распаўсюдзіць чуткі пра тое, што Сяргей Пальчэўскі нібыта зьяўляецца геем. «На завяршэньне мне пагражалі «петушатнямі» ў зоне», – напісаў грамадзкі актывіст у сваім «Фэйсбуку».

«Зважаючы на шантаж і тое, што я ня вёў ніякай злачыннай дзейнасьці, ня ведаю ніякіх сакрэтаў – я вырашыў даваць паказаньні. Пасьля таго, як мы паразмаўлялі прыватна, гэбэшнікі […] далі мне на подпіс падпіску аб супрацы. Пад псэўданімам «Артур» я падпісаў супрацу з КДБ», – заявіў Сяргей Пальчэўскі.

Паводле маладафронтаўца, ужо падпісваючы паперу аб супрацоўніцве з КДБ, ён разважаў аб тым, каб пасьля вызваленьня расказаць пра гэта.

Сяргей Пальчэўскі зьяўляецца адным з 35 абвінавачаных па справе «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў», узбуджанай напрыканцы сакавіка, калі па ўсёй краіне ішлі сацыяльныя пратэсты.

ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт