Logo Polskiego Radia
Print

Беларусаў стала менш за 9,5 мільёнаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 27.04.2017 19:21
За 20 гадоў колькасьць насельніцтва зьменшылася на 600 тысячаў чалавек.
www.gants.by

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 красавіка склала 9 499 тысяч чалавек – паведамляе афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА са спасылкай на дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту. Зпачатку года ў краіне зарэгістравана 11 279 шлюбаў, скасавана - 7682.

Для параўнаньня, за 20 гадоў насельніцтва Беларусі зьменшылася на 600 тысячаў чалавек, альбо на 7%. Насельніцтва Ўкраіны за гэты час скарацілася на 10%, Расеі - на 4%, насельніцтва Польшчы зьменшылася на 3%.

belta.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт