Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь патрапіла ў сьпіс краін, дзе перасьледуюць хрысьціян

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.04.2017 07:09
Разам з тым канкрэтнага апісаньня прычын, па якіх Беларусь патрапіла ў гэты спіс, у дакумэнце няма.
pixabay.com/CC0

Беларусь патрапіла ў сьпіс краін, дзе перасьледуюць хрысьціян
Беларусь патрапіла ў сьпіс краін, дзе існуе сярэдні ўзровень перасьледу хрысьціянаў. Пра гэта вядзецца ў дакладзе «Ў адказ на перасьлед» праекту «Пад мячом Цэзара» каталіцкага ўнівэрсытэту Нотр-Дам у штаце Індыяна (ЗША). Разам з тым канкрэтнага апісаньня прычын, па якіх Беларусь патрапіла ў гэты спіс, у дакумэнце няма.
Апроч Беларусі, з эўрапейскіх краін да ліку тых, дзе перасьледуюць хрысьціян, адносяцца Грэцыя і Расея. У іх таксама адзначаны сярэдні ўзровень перасьледу.
З постсавецкіх краін ён таксама адзначаны ў Казахстане, Кыргызстане, Таджыкістане і Туркмэністане. Ва Ўзбэкістане і Азербайджане адзначаны высокі ўзровень перасьледу.

krynica.info/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт