Logo Polskiego Radia
Print

Агенцтва Standard & Poor 's робіць станоўчыя прагнозы для "Беларусбанка"

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.04.2017 14:58
S & P прагназуе, што маржынальнасьць бізнэсу гэтага найбуйнейшага банка Беларусі ў 2017 годзе вырасьце.
www.de.wikipedia.org

Акрамя пацьверджаньня крэдытных рэйтынгаў банка, S & P прагназуе, што маржынальнасьць бізнэсу гэтага найбуйнейшага банка Беларусі ў 2017 годзе вырасьце.

Згодна з рашэньнем S & P, крэдытныя рэйтынгі «Беларусбанка» пацьверджаны на ўзроўні "В-", прагноз зьмены рэйтынгаў - "стабільны".

"Нягледзячы на невысокія тэмпы росту й неспрыяльную макраэканамічную сытуацыю ў краіне," Беларусбанк" на нашу думку, захоўвае вядучыя пазыцыі на рынку, і мы адзначаем толькі нязначнае павелічэньне аб'ёму праблемных крэдытаў" - гаворыцца ў абгрунтаваньні Standard & Poor 's.

Аналітыкі міжнароднага рэйтынгавага агенцтва мяркуюць, што ў 2017 годзе невысокія тэмпы росту актываў у «Беларусбанка» захаваюцца, але пры гэтым "паказчык чыстай працэнтнай маржы падвысіцца прыкладна з 4% да больш чым 5%".

naviny.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт