Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка: Беларусь гатова забясьпечыць выхад на вялікі рынак ЭАЭС

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.05.2017 12:28
Пра гэта заявіў Аляксандaр Лукашэнка, прымаючы 2 траўня даверчыя граматы ў паслоў шэрагу краін.
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр ЛукашэнкаФота: president.gov.by

ЛукашэБеларусь гатова забясьпечыць выхад на вялікі рынак ЭАЭС
Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 2 траўня даверчыя граматы ў паслоў шэрагу краін.
Беларусь у стане забясьпечыць сваім замежным партнэрам выхад на вялікі рынак Эўразійскага эканамічнага саюза, заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 2 траўня даверчыя граматы ў паслоў шэрагу краін.
„Цяпер Беларусь старшынствуе ў Цэнтральна-Эўрапейскай ініцыятыве, — адзначыў Лукашэнка. — Дзякуючы гэтаму ў нас зьявіліся новыя магчымасьці для больш шырокага ўключэньня дзяржавы ў эўрапейскія інтэграцыйныя працэсы”, - заявіў Лукашэнка.
Беларускі лідар нагадаў, што ў Менску сёлета пройдзе летняя сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. „Падзея для нашай краіны важная й адказная. На сэсіі плянуецца абмеркаваць пытаньні ўмацаваньня ўзаемнага даверу й супрацоўніцтва ў рэгіёне АБСЭ. Прымаючы высокі форум, Беларусь мае магчымасьць пачаць канструктыўны дыялёг з прадстаўнікамі многіх эўрапейскіх дзяржаў”, — сказаў ён.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, імкненьне Беларусі да адкрытасьці пацьвярджаецца ўвядзеньнем у пачатку 2017 году бязьвізавага рэжыму ўезду для грамадзян 80 краін. „Усё гэта стварае аснову для актывізацыі дзелавых і чалавечых зносін”, - лічыць Лукашэнка.
Даверчыя граматы кіраўніку дзяржавы ўручылі паслы Азэрбайджана, Ірана, Бэльгіі, Нідэрляндаў, Нарвэгіі, Новай Зэляндыі, Мальтыйскага Ордэна, Армэніі, Грэцыі, Руанды, Ізраіля і Ўкраіны, паведамляе прэс-служба.
belapan.com/аз

Беларусь у стане забясьпечыць сваім замежным партнэрам выхад на вялікі рынак Эўразійскага эканамічнага саюза, заявіў Аляксандaр Лукашэнка, прымаючы 2 траўня даверчыя граматы ў паслоў шэрагу краін.

„Цяпер Беларусь старшынствуе ў Цэнтральна-Эўрапейскай ініцыятыве, — адзначыў Лукашэнка. — Дзякуючы гэтаму ў нас зьявіліся новыя магчымасьці для больш шырокага ўключэньня дзяржавы ў эўрапейскія інтэграцыйныя працэсы”, - заявіў Лукашэнка.

Беларускі лідар нагадаў, што ў Менску сёлета пройдзе летняя сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. „Падзея для нашай краіны важная й адказная. На сэсіі плянуецца абмеркаваць пытаньні ўмацаваньня ўзаемнага даверу й супрацоўніцтва ў рэгіёне АБСЭ. Прымаючы высокі форум, Беларусь мае магчымасьць пачаць канструктыўны дыялёг з прадстаўнікамі многіх эўрапейскіх дзяржаў”, — сказаў ён.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, імкненьне Беларусі да адкрытасьці пацьвярджаецца ўвядзеньнем у пачатку 2017 году бязьвізавага рэжыму ўезду для грамадзян 80 краін. „Усё гэта стварае аснову для актывізацыі дзелавых і чалавечых зносін”, - лічыць Лукашэнка.

Даверчыя граматы кіраўніку дзяржавы ўручылі паслы Азэрбайджана, Ірана, Бэльгіі, Нідэрляндаў, Нарвэгіі, Новай Зэляндыі, Мальтыйскага Ордэна, Армэніі, Грэцыі, Руанды, Ізраіля і Ўкраіны, паведамляе прэс-служба.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт