Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні памёр адзіны ў Беларусі наглядчык вежавага гадзіньніка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.05.2017 16:59
Унікальны гадзіньнік, якому больш за 500 гадоў, быў рэстаўраваны ў 1989 годзе.
Photo:pl.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

У Горадні памёр адзіны ў Беларусі наглядчык вежавага гадзіньніка
Унікальны гадзіньнік, якому больш за 500 гадоў, быў рэстаўраваны ў 1989 годзе.
У Горадні памёр Язэп Ясюкевіч, нязьменны захавальнік найстарэйшага ў Эўропе вежавага гадзіньніка, разьмешчанага пад скляпеньнямі гарадзенскага касьцёла Сьвятога Францішка Ксаверыя. Гадзіньнік зьдзіўляе ня толькі ўзростам, але й сваімі парамэтрамі – дыямэтар цыфэрблята перавышае два з паловай мэтра, а даўжыня гадзіннай стрэлкі роўная мэтру.
Унікальны гадзіньнік часоў сярэднявечча, якому больш за 500 гадоў, быў рэстаўраваны й цалкам адноўлены ў 1989 годзе.
З таго часу штодня, на працягу 28 гадоў, у летнюю сьпёку й зімовую сьцюжу, захавальнік гадзіньніка падымаўся па вузкай вінтавой лесьвіцы ў вежу касьцёла на вышыню каля 60 мэтраў. Цяпер Язэп Ясюкевіч сышоў у вечнасьць, а справу яго жыцьця працягнуць вучні.
sb.by/racyja.com/аз

У Горадні памёр Язэп Ясюкевіч, нязьменны захавальнік найстарэйшага ў Эўропе вежавага гадзіньніка, разьмешчанага пад скляпеньнямі гарадзенскага касьцёла Сьвятога Францішка Ксавэрыя. Гадзіньнік зьдзіўляе ня толькі ўзростам, але й сваімі парамэтрамі – дыямэтар цыфэрблята перавышае два з паловай мэтра, а даўжыня гадзіннай стрэлкі роўная мэтру.

Унікальны гадзіньнік часоў сярэднявечча, якому больш за 500 гадоў, быў рэстаўраваны й цалкам адноўлены ў 1989 годзе.

З таго часу штодня, на працягу 28 гадоў, у летнюю сьпёку й зімовую сьцюжу, захавальнік гадзіньніка падымаўся па вузкай вінтавой лесьвіцы ў вежу касьцёла на вышыню каля 60 мэтраў. Цяпер Язэп Ясюкевіч сышоў у вечнасьць, а справу яго жыцьця працягнуць вучні.

sb.by/racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт