Logo Polskiego Radia
Print

За тры хвіліны з чыстым лістом паперы на вуліцы актывістаў пакаралі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.05.2017 09:55
Адзін берасьцейскі актывіст трапіў за краты на 10 сутак, двое атрымалі штрафы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Напішыце нештаЗа тры хвіліны з чыстым лістом паперы на вуліцы берасьцейскім актывістам прысудзілі арышт і штрафы. Суд Ленінскага раёна Берасьця 2 траўня вынес пастановы па адміністрацыйных справах трох удзельнікаў першамайскага флэш-мобу, якія абвінавачаныя ў парушэньні закона «Аб масавых мерапрыемствах» і прыцягнуты да адказнасьці па арт. 23.34 КаАП.
Уладзімір Казлоўскі арыштаваны на 10 сутак, Інга Абрамава аштрафаваная на 10 базавых велічыняў (230 рублёў), Аляксей Самайлюк – на 15 базавых велічыняў (345 рублёў), паведаміў БелаПАН праваабаронца Ўладзімір Вялічкін.
Чатыры грамадзкіх актывіста 1 траўня, у 14.00, прыйшлі да кінатэатра «Беларусь» на пешаходнай вуліцы Савецкай у Берасьце і разгарнулі чыстыя аркушы паперы. Такім чынам яны хацелі выказаць пратэст у сувязі з масавымі затрыманьнямі і адміністрацыйнымі пакараньнямі ўдзельнікаў мірных акцый, у тым ліку супраць дэкрэта прэзыдэнта № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства», а таксама ў сувязі з затрыманьнямі журналістаў, якія асьвятлялі гэтыя акцыі.
З такімі незвычайнымі плякатамі яны выйшлі, каб ня даць падставы для затрыманьняў і абвінавачваньняў у правядзеньні несанкцыянаванай акцыі. Аднак у 14.03 да ўдзельнікаў флэш-мобу падышлі супрацоўнікі міліцыі і правялі іх у аўтазак. Як пасьпела паведаміць журналістам Інга Абрамава, яна ўдзельнічала ў флэшмобе «за перамены ў краіне, за зьмену ўлады і за тое, каб маладыя людзі не зьяжджалі з краіны, а таксама супраць затрыманьняў».
….

За тры хвіліны з чыстым лістом паперы на вуліцы берасьцейскім актывістам прысудзілі арышт і штрафы. Суд Ленінскага раёна Берасьця 2 траўня вынес пастановы па адміністрацыйных справах трох удзельнікаў першамайскага флэш-мобу, якія абвінавачаныя ў парушэньні закона «Аб масавых мерапрыемствах» і прыцягнуты да адказнасьці па арт. 23.34 КаАП.

Уладзімір Казлоўскі арыштаваны на 10 сутак, Інга Абрамава аштрафаваная на 10 базавых велічыняў (230 рублёў), Аляксей Самайлюк – на 15 базавых велічыняў (345 рублёў), паведаміў БелаПАН праваабаронца Ўладзімір Вялічкін.

Чатыры грамадзкіх актывіста 1 траўня, у 14.00, прыйшлі да кінатэатра «Беларусь» на пешаходнай вуліцы Савецкай у Берасьце і разгарнулі чыстыя аркушы паперы. Такім чынам яны хацелі выказаць пратэст у сувязі з масавымі затрыманьнямі і адміністрацыйнымі пакараньнямі ўдзельнікаў мірных акцый, у тым ліку супраць дэкрэта прэзыдэнта № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства», а таксама ў сувязі з затрыманьнямі журналістаў, якія асьвятлялі гэтыя акцыі.

З такімі незвычайнымі плякатамі яны выйшлі, каб ня даць падставы для затрыманьняў і абвінавачваньняў у правядзеньні несанкцыянаванай акцыі. Аднак у 14.03 да ўдзельнікаў флэш-мобу падышлі супрацоўнікі міліцыі і правялі іх у аўтазак.

Як пасьпела паведаміць журналістам Інга Абрамава, яна ўдзельнічала ў флэшмобе «за перамены ў краіне, за зьмену ўлады і за тое, каб маладыя людзі не зьяжджалі з краіны, а таксама супраць затрыманьняў».

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт